Папа Францішак: спорт дапамагае ў пераадоленні канфліктаў | Друк |
Святы Айцец
06.04.2016 19:05

На тое, што спорт дапамагае ў пераадоленні існуючых у свеце канфліктаў, звярнуў увагу Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 6 красавіка.

Папа спаслаўся на Міжнародны дзень спорту на карысць развіцця і міру, які адзначаецца пад эгідай ААН у гэты дзень.

«Спорт з’яўляецца ўніверсальнай мовай, якая збліжае народы і можа паспрыяць таму, каб людзі сустракаліся і ўзнікала магчымасць пераадолення канфліктаў. Заклікаю ўспрымаць спорт як месца практыкавання цнотаў у інтэгральным развіцці асобаў і супольнасцяў», — сказаў Святы Айцец.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by