Пантыфік здзейсніў мару хворай дзяўчынкі | Друк |
Святы Айцец
07.04.2016 12:38

Мара пяцігадовай амерыканкі Элізабэт “Лізі” Маерс, якая губляе зрок з-за рэдкага генетычнага захворвання, сустрэцца з Папам Францішкам здзейснілася. Пра гэта паведамілі 6 красавіка заходнія СМІ.

У суправаджэнні бацькоў і малодшай сястры Лізі ўдалося паразмаўляць з Пантыфікам падчас яго агульнай аўдыенцыі ў базыліцы святога Пятра. Папа Францішак падарыў дзяўчынцы ружанец.

Сям’я Маерс са штата Агаё правяла ў Рыме тыдзень і паглядзела гістарычныя мясціны горада, прымаючы пад увагу той факт, што ў Лізі абмежаваны час, каб убачыць некаторыя з цудаў свету.

 

У дзяўчынкі ўрачы знайшлі сіндром Ушэра. Гэта азначае, што з часам яна паступова губляе зрок і слых. Гэта параўнаўча рэдкае генетычнае захворванне, выкліканае мутацыяй аднаго з 10 генаў.

Паводле Интерфакс,

(MV)
 
© 2003-2025 Catholic.by