Святы Айцец выказаў спачуванні ахвярам пажару ў Індыі | Друк |
Святы Айцец
11.04.2016 14:50

Папа Францішак накіраваў спачуванні сем’ям ахвяр трагічнага пажару ў Індыі, у выніку якога загінулі 110 чалавек і 350 атрымалі раненні. Пантыфік запэўніў у сваёй малітве за ахвяр трагічнага здарэння, пацярпелых у яго выніку, іх сем’і і за тых, хто нясе ім дапамогу.

Пажар успыхнуў раніцай у індуісцкім храме ў штаце Керала на паўднёвым захадзе краіны. Гэта адбылося, калі адзін з феерверкаў трапіў на дах склада, дзе захоўваліся іншыя піратэхнічныя вырабы, сабраныя ў ходзе падрыхтоўкі да свята Вішу, які вызначае ў штаце Керала першы дзень года па мясцовым календары. Ён прыпадае на 14 красавіка.

Насуперак правілам, феерверкі захоўваліся ў храме. Агонь хутка распаўсюдзіўся на бліжэйшыя будынкі, блакуючы шлях эвакуацыі для людзей, якія знаходзіліся ў храмавым комплексе.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,

(MV)

 
© 2003-2025 Catholic.by