Папа Францішак правядзе духоўныя практыкаванні для святароў | Друк |
Святы Айцец
28.04.2016 14:46

Папа Францішак правядзе аднадзённыя рэкалекцыі для ўдзельнікаў сустрэчы святароў, якая адбудзецца 2-3 чэрвеня ў Рыме ў межах Года Міласэрнасці.

Духоўныя практыкаванні пройдуць у першы дзень Юбілею святароў у трох рымскіх базыліках: св. Пятра, св. Паўла за Мурамі і св. Яна на Латэране. На працягу дня Пантыфік наведае кожную з гэтых сустрэч і звернецца да духавенства з усяго свету з разважаннямі.

Тры папскія базылікі злучыць паміж сабой тэлемост. Таму ўдзельнікі святарскай сустрэчы атрымаюць магчымасць пачуць усе разважанні Папа Францішка, паведаміў Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі кардынал Агасціно Валіні.

На наступны дзень, 3 чэрвеня, Святы Айцец узначаліць Эўхарыстыю на галоўнай ватыканскай плошчы.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 
© 2003-2025 Catholic.by