Папа Францішак павіншаваў вернікаў Усходніх Цэркваў з Пасхай |
| Друк | |
Святы Айцец
|
01.05.2016 18:55 |
1 мая Папа Францішак павіншаваў вернікаў, якія прытрымліваюцца юліянскага календара, з найважнейшай хрысціянскай урачыстасцю – Пасхай Хрыстовай.
«Мае сардэчныя думкі звяртаюцца да нашых братоў з Усходніх Цэркваў, якія святкуюць сёння Вялікдзень. Уваскрослы Пан няхай прынясе ўсім дары свайго святла і свайго спакою. Christos Anesti!» - сказаў Пантыфік падчас сустрэчы з вернікамі на плошчы св. Пятра на малітве «Regina Caeli».
Таксама ў паведамленні Святога Айца на яго канале ў «Twitter» гучыць велікоднае віншаванне: «Я звяртаюся з сардэчным прывітаннем да вернікаў Усходніх Цэркваў, якія святкуюць Святую Пасху сёння. Χριστὸς ἀνέστη!»
Сёлета даты Вялікадня па грыгарыянскім і юліянскім календарах адрозніваюцца больш, чым на месяц.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|