Папа прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Швейцарыі | | Друк | |
Святы Айцец |
08.05.2016 20:38 |
Сардэчныя перамовы сталі нагодай, каб адзначыць існаванне добрых адносін паміж Святым Пасадам і Швейцарыяй, а таксама выказаць удзячнасць за вернае і прафесійнае служэнне корпуса Папскай швейцарскай гвардыі. Быў высока ацэнены станоўчы ўклад Касцёла ў розныя сферы жыцця швейцарскага грамадства, у атмасферы спакойнага супрацоўніцтва. Звярталася ўвага на пытанне прафесійнай падрыхтоўкі моладзі, якая адыгрывае значную ролю ў яе ўваходзе ў сферу працы. (AG) |