Пантыфік асудзіў масавае забойства ў ЗША | Друк |
Святы Айцец
13.06.2016 10:41

Папа Францішак узрушаны «забойчым шаленствам і бессэнсоўнай нянавісцю», у выніку якой былі забіты 50 чалавек у начным клубе ў горадзе Арланда ў ЗША, гаворыцца ў заяве Святога Пасаду.

«Папа Францішак і мы ўсе глыбока асуджаем, адчуваем боль і ўзрушанасць з нагоды масавага забойства, якое адбылося ў Арланда, з ягоным жахліва высокім лікам нявінных ахвяр, гэтае новае праяўленне забойчага шаленства і бессэнсоўнай нянавісці. Папа Францішак далучаецца да малітваў ахвяраў і іх сем'яў», — паведамляе Ватыкан.

«Мы спадзяемся, што будуць найхутчэйшым чынам знойдзены спосабы эфектыўна ідэнтыфікаваць прычыны гэтага жахлівага і абсурднага гвалту, які так глыбока супярэчыць жаданню міру з боку амерыканскага народа і ўсяго чалавецтва», — гаворыцца ў заяве кіраўніка Прэс-службы Святога Пасаду а. Фэдэрыко Ламбардзі SJ.

Як мінімум 50 чалавек загінулі, 53 атрымалі раненні ў выніку нападу ўзброенага аўтаматычнай зброяй баевіка на поўны людзей начны клуб у горадзе Арланда, які знаходзіцца ў амерыканскім штаце Флорыда.

Англійская рэдакцыя Ватыканскага радыё (АлГ)

 
© 2003-2025 Catholic.by