Пантыфік: Быць з бежанцамі |
| Друк | |
Святы Айцец
|
19.06.2016 16:45 |
Да салідарнасці з мігрантамі і бежанцамі заклікаў Папа Францішак пасля малітвы «Анёл Панскі», якая прайшла 19 чэрвеня ў Ватыкане.
Пантыфік нагадаў, што 20 чэрвеня будзе адзначацца Сусветны дзень бежанцаў, устаноўлены ААН. Яго сёлетняя тэма — «З бежанцамі. Мы на баку тых, хто вымушаны ўцякаць».
«Бежанцы з’яўляюцца асобамі, як усе іншыя, але ў якіх вайна адабрала дом, працу, сваякоў, сяброў. Іх гісторыі і абліччы клічуць нас аднавіць намаганні для будавання міру і справядлівасці. Таму мы хочам быць з імі: сустракаць іх, слухаць іх, каб разам стаць будаўнікамі міру, паводле Божай волі», — сказаў Папа.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
|