Папа заклікаў маліцца за Усеправаслаўны Сабор | Друк |
Святы Айцец
19.06.2016 16:51

Маліцца ў інтэнцыі Усеправаслаўнага Сабору заклікаў Папа Францішак пасля малітвы «Анёл Панскі», якая прайшла 19 чэрвеня ў Ватыкане.

«Сёння, ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа па юліянскім календары, якога прытрымліваецца Праваслаўная Царква, цэлебрацыяй Боскай Літургіі на Крыце пачаўся Усеправаслаўны Сабор. Злучымся ў малітве за нашых братоў праваслаўных, просячы Святога Духа, каб дапамагаў сваімі дарамі Патрыярхам, архіепіскапам і епіскапам, сабраным на Саборы», — сказаў Пантыфік.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 
© 2003-2025 Catholic.by