Святы Айцец прыняў Шымона Перэса | | Друк | |
Святы Айцец |
20.06.2016 16:36 |
Мінулы раз Папа Францішак і Перэс сустракаліся ў Ватыкане 8 чэрвеня 2014 г. з нагоды малітвы за мір у Святой Зямлі і ў свеце, якая праводзілася ў Ватыканскіх садах. У ёй таксама ўдзельнічалі Прэзідэнт Палесціны Махмуд Абас і Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І. Шымону Перэсу 92 гады. Ён з’яўляецца найстарэйшым ізраільскім палітыкам. Прэзідэнцкі пост ён заўмаў з 2007 г. па 2014 г. Яго палітычная кар’ера доўжылася больш за 70 гадоў. Нягледзячы на сталы ўзрост, ён працягвае актыўна займацца грамадскай дзейнасцю. |