Папа выказаў блізкасць французскаму народу ў сувязі з тэрактам у Ніцы | | Друк | |
Святы Айцец |
17.07.2016 21:57 |
«У нашых сэрцах жывым застаецца боль з-за гвалту, які ў мінулы чацвер вечарам пазбавіў жыцця шматлікіх нявінных людзей, нават многіх дзяцей. Я побач з кожнай сям’ёй і ўсёй французскай нацыяй у жалобе. Няхай Бог, добры Айцец прыме ўсе ахвяры ў сваім супакоі і падтрымае параненых, а таксама дасць суцяшэнне ўсіх іх родным. Няхай Ён разбурыць планы тэрору і смерці, каб ніводзін чалавек не адважыўся больш на праліццё крыві свайго брата. Я па-бацькоўску і братэрску абдымаю ўсіх жыхароў Ніцы і ўвесь французскі народ. А зараз усе разам, калі ласка, памолімся за ахвяраў гэтага гвалту і за іх сем'і. Перш памолімся ў маўчанні», — сказаў Пантыфік. |