Папа Францішак і Бэнэдыкт XVI напісалі прадмовы да біяграфіі Патрыярха Барталамея | | Друк | |
Святы Айцец |
18.07.2016 17:15 |
Кніга пад назвай «Bartholomew. Apostle and Visionary» (Барталамей. Апостал і візіянер) — першая шырокая біяграфія праваслаўнага іерарха. Прэзентацыя запланавана на 11 кастрычніка, калі будзе адзначацца 25-я гадавіна абрання Патрыярха Барталамея. Выдаўцом кнігі, якая выйдзе ў выдавецтве «W Publishing Group», з’яўляецца прэс-сакратар Патрыярха Канстанцінопальскага айцец Джон Крысаўгіс. Разам з двума Пантыфікамі свае тэксты даслалі кіраўнік Англіканскай Царквы архіепіскап Роўэн Уільямс, кіраўнік Амерыканскага яўрэйскага камітэта рабін Давід Розэн, віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і былы віцэ-прэзідэнт ЗША Альбэрт Гор. З нагоды публікацыі, прысвечанай Барталамею І, ватыканская газета нагадала, што Святы Айцец Францішак таксама з’яўляецца аўтарам прадмовы да 12 тома поўнага збору твораў Ёзэфа Ратцынгера — Бэнэдыкта XVI, прысвечанага святарству, які носіць назву «Вестуны Слова і слугі вашай радасці». Ён змяшчае больш за 80 артыкулаў, прысвечаных служэнню ў Касцёле. Яго падзагаловак — «Тэалогія і духоўнасць сакрамэнту святарства». Выданне змяшчае тэалагічныя даследаванні, разважанні аб святарскай духоўнасці і гаміліі 1954-2002 гадоў. Кніга выйшла ў чэрвені да 65-й гадавіны святарства Бэнэдыкта XVI. |