Папа скіраваў відэазварот да кубінцаў, якія не змаглі паехаць на СДМ | | Друк | |
Святы Айцец |
29.07.2016 12:57 |
У звароце Папа Францішак дзякуе маладым людзям за ініцыятыву і заклікае іх аб'ядноўвацца, супрацоўнічаць і быць «носьбітамі надзеі» і «будаўнікамі мастоў». Каля 1400 маладых кубінцаў удзельнічаюць зараз ва ўласным свяце каталіцкай моладзі ў Гаване. Яны прынялі такую ж тэматычную праграму, як у Кракаве. Таксама мерапрыемства ўключае катэхізацыйныя сесіі, набажэнства Крыжовага шляху, праход праз Брамы Міласэрнасці. Папа заклікаў кубінцаў «нічога не баяцца» і «вызваліцца ад ланцугоў», каб абвяшчаць Добрую Навіну. «Няхай вашы мары будуць пра тое, што з вашай дапамогай Куба стане іншай і будзе рабіцца ўсё лепшай кожны дзень», — сказаў Пантыфік. |