Асізі: Папа Францішак прыме ўдзел у малітве за мір | Друк |
Святы Айцец
02.09.2016 14:40

20 верасня з нагоды Сусветнага дня малітвы за мір Папа Францішак наведае Асізі. Сустрэчу на тэму «Прагненне свету: дыялог рэлігій і культур» арганізоўвае Абшчына святога Эгідзія.

Як паведамляе ватыканская Зала друку, Пантфік сустрэнецца з Патрыярхам Канстанцінопальскім Барталамеем І, арцыбіскупам Кентэрберыйскім Джасцінам Уэлбі, сірыйскім праваслаўным Патрыярхам Антыёхіі Ефрэмам ІІ, прадстаўнікамі іўдаізму і ісламу, з галоўным духоўным лідарам японскага накірунку будызму Тэндай, а таксама з прадстаўнікамі хрысціянскіх Цэркваў і сусветных рэлігій.

Пасля экуменічнай малітвы дэлегаты розных рэлігій зачытаюць спецыяльнае пасланне, а Папа абвесціць Заклік да міру. Таксама ўдзельнікі малітоўнай сустрэчы ўшануюць памяць ахвяраў войнаў хвілінай маўчання.

Паводле Радио Ватикана (VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by