Папа абвясціў імёны новых кардыналаў | | Друк | |
Святы Айцец |
09.10.2016 16:03 |
Пантыфік сказаў, што перад закрыццём Брамаў Святога Года Міласэрнасці правядзе кансісторый для надання кардынальскай годнасці 13 іерархам, якія паходзяць з пяці кантынентаў. «Іх паходжанне з 11 нацый выяўляе ўніверсальнасць Касцёла, які абвяшчае і сведчыць аб Добрай Навіне Божай Міласэрнасці ў кожным кутку зямлі. Прызначэнне новых кардыналаў у Рымскую дыяцэзію праяўляе таксама непарыўную сувязь паміж Сталіцай Пятра і мясцовымі Касцёламі, раскіданымі па ўсім свеце. У нядзелю 20 лістапада 2016 г., ва ўрачыстасць Хрыста Валадара і на заканчэнне Надзвычайнага Святога Года Міласэрнасці, я буду цэлебраваць святую Імшу з новымі кардыналамі, з членамі Калегіі кардыналаў, з арцыбіскупамі, біскупамі і святарамі», — сказаў Папа. (AG) |