Святы Айцец прыняў хрысціянскіх лідараў Паўднёвага Судана | | Друк | |
Святы Айцец |
28.10.2016 10:18 |
Падчас сустрэчы было прызнана, што сярод хрысціянскіх Цэркваў Паўднёвага Судана існуе добрае і плённае супрацоўніцтва ў абароне годнасці чалавека і рэалізацыі ініцыятыў для дыялогу і прымірэння. Падкрэслівалася, што фундаментальны досвед прабачэння і прыняцця бліжняга з’яўляецца першым шляхам да пабудовы міру, чалавечага і сацыяльнага развіцця, і тут хрысціянскія Цэрквы пакліканы ў духу супольнасці і еднасці служыць грамадзянам, спрыяючы культуры сустрэчы і абмену. Усе лідары пацвердзілі сваю гатоўнасць працаваць разам, рэагуючы на самыя глыбокія спадзяванні народа, які востра патрабуе бяспечнага жыцця і лепшай будучыні. |