У адказ на заклік Папы Рымскага ўлады Кубы амніставалі 787 асуджаных | Друк |
Святы Айцец
18.11.2016 08:50

Кубінскія ўлады аб’явілі аб амністыі 787 асуджаных у адказ на заклік Папы Францішка. Пра гэта паведамляе афіцыйная газета камуністычнай партыі Кубы Granma.

Падчас Года Міласэрнасці, які заканчваецца 20 лістапада, Святы Айцец заклікаў дзяржаўных лідараў ва ўсім свеце да памілавання асуджаных.

Газета адзначае, што сярод амніставаных на Кубе — дзеці, жанчыны і хворыя. У той жа час амністыя не распаўсюджвалася на асуджаных за забойства, гвалт, наркагандаль і іншыя цяжкія злачынствы.

Перад візітам Пантыфіка на востраў свабоды ў верасні 2015 года кубінскія ўлады амніставалі больш за 3, 5 тысячы чалавек.

Паводле ria.ru (IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by