Святы Айцец павіншаваў праваслаўных з Уваскрэсеннем Хрыстовым | Друк |
Святы Айцец
28.04.2008 19:49

Падчас традыцыйнай нядзельнай гаміліі «Уладарка Неба», якую Папа прамаўляе з акна свайго працоўнага кабінета, што выходзіць на ватыканскую плошчу Святога Пятра, Пантыфік пажадаў братам-хрысціянам усходняга абраду супакою і працвітання іх народаў. Папа прасіў Бога спаслаць ім сваё благаслаўленне і звярнуўся да Маці Божай з просьбаю аб хутчэйшай духоўнай еднасці ўсіх дзяцей Царквы Хрыстовай, «каб шлях дыялогу і супрацоўніцтва як мага хутчэй зблізіў усіх паслядоўнікаў вучэння Хрыста на карысць будучыні ўсяго чалавецтва», — сказаў Бэнэдыкт XVI.
 

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
 
© 2003-2024 Catholic.by