У Рыме заснавана Акадэмія гуманітарных і грамадскіх навук | Друк |
Святы Айцец
29.04.2008 14:41
Пад патранатам Апостальскай Сталіцы ў Рыме заснавана Акадэмія гуманітарных і грамадскіх навук. Яе дзейнасць павінна аб’яднаць прафесараў і выкладчыкаў касцёльных і свецкіх навучальных установаў, якія існуюць у сталіцы Італіі. 

Новая навуковая арганізацыя будзе працаваць пад патранатам Папскай Рады па справах культуры і аб’яднае ў сваім складзе 120 навукоўцаў — прадстаўнікоў розных галінаў тэалогіі і гуманітарных навук. Прэзідэнтам Акадэміі прызначаны прафесар Гаспарэ Мура, філосаф Папскага універсітэта «Урбаніанум» і Латэранскага універсітэта, былы дырэктар Вышэйшага інстытута даследавання атэізму, рэлігіі і культур у Рыме. 

Паводле Katolik.ru

 
© 2003-2024 Catholic.by