Каталікос Усіх Армянаў Гарэгін ІІ запрасіў Бэнэдыкта XVI у Арменію | Друк |
Святы Айцец
13.05.2008 19:27
Каталікос Усіх Армянаў Гарэгін ІІ, які да 13 мая 2008 г. знаходзіўся з афіцыйным візітам у Італіі, запрасіў Святога Айца Бэнэдыкта XVI наведаць Арменію і гістарычны цэнтр Армянскай Апостальскай Царквы — горад Эчміадзін.

«Увесь армянскі народ будзе шчаслівы прыняць Вас у духоўным цэнтры ўсіх армянаў, дзе мы зможам разам узнесці да Пана нашыя малітвы», — звярнуўся да Пантыфіка іерарх Армянскай Царквы.

7 мая Каталікосу Усіх Армянаў Гарэгіну ІІ быў прысвоены тытул ганаровага доктара Папскага Салезіянскага універсітэта ў Рыме. На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал Тарчызіо Бэртонэ і старшыня Папскай рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству кадрынал Вальтэр Каспер.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
 
© 2003-2024 Catholic.by