Святы Айцец узвысіў кардынала Тарчызіо Бэртонэ да годнасці кардынала-біскупа | | Друк | |
Святы Айцец |
14.05.2008 15:39 |
![]() У Калегіуме кардыналаў існуе тры ступені кардынальскай годнасці: дыяканы, прэзбітэры і біскупы. Тэрміны «кардынал-прэзбітэр» і «кардынал-біскуп» упершыню выкарыстаў у VIII ст. Папа Стэфан ІІ (768–772 гг.). Тэрмін «кардынал-дыякан» з’явіўся на чатыры стагоддзі пазней (1116г.). Першапачаткова кардыналы-біскупы былі ардынарыямі дыяцэзій, якія знаходзіліся каля Рыма. У 1962 г. Папа Ян XXIII змяніў гэтую традыцыю. Аднак і ў цяперашні час кардыналы, якія атрымліваюць вышэйшую ступень кардынальскай годнасці, адначасова ўзводзяцца на тытулярны пасад адной з суседніх з Рымам дыяцэзій. Паводле Радыё Ватыкана
|