Бэнэдыкт XVI узгадаў постаць святога Грыгорыя І Вялікага | | Друк | |
Святы Айцец |
29.05.2008 19:11 |
![]() Святы Грыгорый (504–604 гг.) паходзіў са знакамітай арыстакратычнай сям’і, з якой выйшлі два Папы: Фелікс ІІІ і Агапіт. У 30-гадовым узросце святы Грыгорый знаходзіўся на дзяржаўнай пасадзе прэтора ў Рыме. Праз два гады ён адмовіўся ад гэтай пасады, пакінуў публічную дзейнасць і заснаваў у сваім доме кляштар. У 576 г. атрымаў дыяканскае пасвячэнне. Папа Пелагій ІІ абвясціў Грыгорыя І пасланцам Каталіцкага Касцёла ў двары цэзара Канстанцінопаля. У 590 г., вярнуўшыся ў Рым, Грыгорый быў абраны Папам. Адна з найвялікшых заслугаў святога Грыгорыя — гэта мірныя адносіны, якія ён наладзіў з лангабардамі (заходнія германцы), якія ў той час займалі тэрыторыю паўночнай Італіі. «Святы Грыгорый моцна верыў у Бога. (...) У цяжкія часы ён быў тым, хто ўмеў даваць надзею і прыносіць мір, паказваў, дзе знаходзіцца сапраўдная крыніца супакою, адкуль паходзіць надзея, і таму сёння ён з’яўляецца для нас прыкладам і правадыром», — адзначыў Бэнэдыкт XVI. Святы Грыгорый памёр у 604 г. Пасля смерці яго сталі называць «Консулам Бога». Гэтыя словы былі выгравіраваны на намагільнай пліце святога ў базыліцы Святога Пятра ў Рыме. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
|