Святы Айцец даручыў апецы Маці Божай жыхароў Кітая | Друк |
Святы Айцец
02.06.2008 20:44
Сэрца Езуса — гэта сімвал веры, які з’яўляецца простай і сапраўднай праявай «добрай навіны» любові, які злучае таямніцы Уцелаўлення і Адкуплення. 1 чэверня 2008 г. падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра ў Рыме Бэнэдыкт XVI даручыў апецы Маці Божай жыхароў Кітая і М’янмы, якія перажываюць трагічныя вынікі стыхійных бедстваў.

Святы Айцец маліўся за ўсіх, каго закранула гэтая бяда, хто пакутуе ад болю, хваробы, хто церпіць матэрыяльна ці духоўна.

Паводле дадзеных ААН, у М’янме каля 2,5 мільёнаў чалавек пацярпелі ад урагану, і ім неабходна дапамога, каля 133 тысяч чалавек загінулі або прапалі без вестак.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
 
© 2003-2024 Catholic.by