Новыя прызначэнні ў Апостальскай Сталіцы | Друк |
Святы Айцец
09.06.2008 18:28
Бэнэдыкт XVI прызначыў кардынала Энніо Антанэллі новым старшынёю Папскай рады па справах сям’і. Італьянскі кардынал мае 71 год і да гэтага часу з’яўляўся арцыбіскупам Фларэнцыі.

Святы Айцец прызначыў пастаянным назіральнікам Апостальскай Сталіцы пры Радзе Еўропы ў Страсбургу (Францыя) кс. Альдо Джардано. Новапрызначаны 54-гадовы італьянскі святар на працягу 13-ці гадоў працаваў Генеральным сакратаром Рады Канферэнцый Епіскапаў Еўропы.

Паводле Радыё Ватыкана
 
© 2003-2024 Catholic.by