Святы Айцец сустрэўся з удзельнікамі хрысціянска-мусульманскага дыялогу | Друк |
Святы Айцец
12.06.2008 15:12
11 чэрвеня 2008 г. пасля агульнай аудыенцыі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся ў Зале Паўла VI з удзельнікамі канферэнцыі «Хрысціяне і мусульмане — сведкі справядлівасці Бога, міру і спачування ў свеце, пакутуючым ад насілля».

Арганізатарамі канферэнцыі з’яўляюцца Папская рада па справах міжрэлігійнага дыялогу і Міжнародны ісламскі форум «За дыялог» з Саудаўскай Аравіі ў межах скліканага ім ісламска-каталіцкага камітэту сувязі.

У аудыенцыі са Святым Айцом прынялі таксама ўдзел старшыня Папскай рады па справах міжрэлігійнага дыялогу кардынал Жан-Луі Таран і сакратар Рады арцыбіскуп П’ер Луіджы Чэлата.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
 
© 2003-2024 Catholic.by