Новы Папскі вікарый Рыма і іншыя прызначэнні | Друк |
Святы Айцец
12.06.2008 23:03
24 чэрвеня 2008 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI абвесціць новага Папскага вікарыя Рыма. 77-гадовага кардынала Камілло Руіні, які выконвае гэтую функцыю з 1991 г., магчыма, заменіць 68-гадовы кардынал Агостыно Валліні, Прэфект Найвышэйшага трыбунала Апостальскай Сігнатуры, а да гэтага — дапаможны біскуп Неапаля і ардынарый дыяцэзіі Альбано пад Рымам.

Функцыю Прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі, якую займае 76-гадовы кардынал Жозэ Сараіва Марцінш, магчыма, атрымае амаль 70-гадовы арцыбіскуп Анджэло Амато, сакратар Кангрэгацыі веравучэння. Кардынал Жозэ Сараіва Марцінш пойдзе на пенсію.

Месца арцыбіскупа Анджэло Амато, магчыма, зойме або 57-гадовы дапаможны біскуп Рымскай дыяцэзіі Сальваторэ Фізікелла або Мітрапаліт Арыстано (рэгіён Сардзініі), 66-гадовы арцыбіскуп Ігнацыё Санна.
Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
 
© 2003-2024 Catholic.by