Арцыбіскуп Анджэло Амато прызначаны прэфектам Кангрэгацыі пра справах кананізацыі | Друк |
Святы Айцец
11.07.2008 18:06
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў просьбу 76-гадовага кардынала Жозэ Сараівы Марцінша звольніць яго (па прычыне пажылога ўзросту) ад абавязкаў прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі. На яго месца Папа прызначыў арцыбіскупа Анджэло Амато: ён італьянец, мае 70 гадоў і належыць да супольнасці салезіянаў. Да цяперашняга часу арцыбіскуп Амато быў сакратаром Кангрэгацыі Веравучэння.

У сваю чаргу сакратаром Кангрэгацыі Веравучэння Святы Айцец прызначыў кс. Луіса Франсіско Ладарыю Фэррэра SI, узвышаючы яго адначасова да годнасці арцыбіскупа. 64-гадовы іспанскі езуіт з’яўляецца прафесарам дагматычнай тэалогіі пры Папскім Грыгарыянскім універсітэце. Апошнім часам кс. Ладарыя быў генеральным сакратаром Міжнароднай тэалагічнай камісіі і дарадчыкам Кангрэгацыі Веравучэння. 

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 

 
© 2003-2024 Catholic.by