Святы Айцец Бэнэдыкт XVI вярнуўся ў Рым з Сіднэя | Друк |
Святы Айцец
22.07.2008 16:40

Учора познім вечарам Бэнэдыкт XVI вярнуўся ў Рым з Сіднэя, дзе з 17 па 20 ліпеня ўзначальваў XXIII Сусветныя дні моладзі. Гэта была дзевятая і найдаўжэйшая замежная пілігрымка Папы за перыяд яго пантыфікату.

З аэрапорта «Кампіно» Святы Айцец накіраваўся ў сваю летнюю рэзідэнцыю Кастэль-Гандольфо. Там ён будзе адпачываць у бліжэйшыя дні. У пятніцу 25 ліпеня ён плануе прыняць на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Ірака. З вернікамі Бэнэдыкт XVI сустрэнецца ажно ў нядзелю на малітве «Анёл Панскі» апоўдні.

28 ліпеня Святы Айцец накіруецца ў паўночную Італію, дзе будзе адпачываць да 11 жніўня. Суправаджаць яго будзе, між іншым, яго старэйшы брат кс. Георг Ратцынгер.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
 
© 2003-2024 Catholic.by