Святы Айцец занепакоены вайною ў Асеціі | Друк |
Святы Айцец
09.08.2008 20:59

«Бэнэдыкт XVI з неспакоем назірае за крызісам у Паўднёвай Асеціі і мае надзею, што разважлівасць пераважыць насілле», — паведаміў прэс-сакратар Святога Айца а. Федэрыко Ламбардзі SJ.

«Усе мы ўсхваляваны гэтымі падзеямі. На жаль, Каўказ з’яўляецца адным з тых рэгіёнаў свету, якія закранаюць шматлікія напружанні, што зноў становяцца бачнымі пасля пэўнага перыяду адноснага міру», — паведаміў а. Ламбардзі.

Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI, які знахозіцца на адпачынку ў Брыксэне (Паўночная Італія), у нядзелю 10 жніўня бягучага года падчас малітвы Анёл Панскі прамовіць на тэму канфлікту ў Асеціі.


 
© 2003-2024 Catholic.by