Бэнэдыкт XVI яднаецца ў малітве аб міры на Каўказе з праваслаўнымі | Друк |
Святы Айцец
12.08.2008 14:45
10 жніўня 2008 г. у Брыксэне (Паўночная Італія) Святы Айцец Бэнэдыкт XVI перад малітваю Анёл Панскі паведаміў, што «разам з праваслаўнымі братамі» моліцца аб міры ў Паўднёвай Асеціі.

Святы Айцец выказаў надзею, што дзеля спынення канфлікту бакі вернуцца да канструктыўнага дыялогу ў духу ўзаемнай павагі. Папа заклікаў найбольш уплывовыя краіны свету зрабіць усё магчымае, каб «падтрымаць ініцыятывы, накіраваныя на мірнае вырашэнне канфлікту».

На заканчэнне Бэнэдыкт XVI дадаў, што «разам з праваслаўнымі братамі» моліцца аб міры «праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Езуса і ўсіх хрысціянаў».

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 
© 2003-2024 Catholic.by