Арцыбіскуп Маркетто: трэба спыніць разню на дарогах | | Друк | |
Святы Айцец |
15.08.2008 14:57 |
![]() Сакратар Папскай рады па справах мігрантаў і падарожнікаў падкрэсліў, што на дарогах па-ранейшаму гіне вельмі шмат людзей. Сакратар ватыканскага ведамства заўважыў, што павелічэнне бяспекі на дарозе — гэта заданне не толькі кампетэнтных уладаў паасобных краінаў, але таксама Касцёла, які павінен выхоўваць адказнае сумленне. Арцыбіскуп Маркетто паведаміў, што восенню бягучага года ў сталіцы Калумбіі (Паўднёвая Амерыка) адбудзецца кантынентальны кангрэс, прысвечаны бяспецы на дарозе. Гаворка таксама пойдзе пра вулічную прастытуцыю, пра людзей, якія не маюць уласнага жылля, і таму вымушаны жыць на вуліцы. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў |