Бэнэдыкт XVI пра дапамогу Паўднёвай Асеціі і «смутную рэчаіснасць» дарожна-транспартных здарэнняў | Друк |
Святы Айцец
17.08.2008 21:35

Бэнэдыкт XVI падчас малітвы «Анёл Панскі» у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) заклікаў да стварэння магчымасцяў для аказання гуманітарнай дапамогі Паўднёвай Асеціі. Святы Айцец запэўніў у сваёй салідарнасці з ахвярамі канфлікту і заклікаў да дапамогі бежанцам, а асабліва жанчынам і дзецям, якія не маюць сродкаў для існавання. Папа заклікаў да малітвы, каб дасягнутае перамір’е ператварылася з дапамогаю дыялогу ў трывалы мір.

Бэнэдыкт XVI заклікаў не прызвычайвацца да «смутнай рэчаіснасці» шматлікіх дарожна-транспартных здарэнняў, бо «чалавечае жыццё вельмі дарагое». Святы Айцец заўважыў, што вялікая колькасць здарэнняў на дарозе адбываецца па прычыне празмернай хуткасці і неадказнасці аўтааматараў. «Кіраванне аўтамабілем патрабуе грамадскай адказнасці», — адзначыў Бэнэдыкт XVI. На яго думку, хрысціяне павінны рабіць рахунак сумлення з таго, як кіруюць сваімі аўтамабілямі.

Паводле KAA

 
© 2003-2025 Catholic.by