Ватыкан: аб’яўлена дата беатыфікацыі ксяндза Міхала Сапоцькі | Друк |
Святы Айцец
19.08.2008 20:42
Служба Папскіх Літургічных Цырымоній (Officium de Liturgicis Celebratonibus Summi Pontificis) афіцыяльна абвясціла дату і месца цырымоніі беатыфікацыі ксяндза Міхала Сапоцькі, заснавальніка Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці. Спаведнік сястры Фаустыны будзе ўзнесены да хвалы нябеснага алтара 28 верасня 2008 г. Урачыстая цырымонія адбудзецца а 10-й гадзіне на цвінтары касцёла Божай Міласэрнасці ў Беластоку (Польшча).

Ватыканскае камюніке не дае інфармацыі адносна таго, хто ўзначаліць цырымонію беатыфікацыі — былы прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыі кардынал Жозэ Сараіва Марцінш, новапрызначаны яго пераемнік арцыбіскуп Анджэло Амато або мясцовы біскуп.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 
© 2003-2025 Catholic.by