Ватыкан: «Беднасць у эпоху глабалізацыі» | Друк |
Святы Айцец
03.09.2008 12:54
Старшыня Папскай Рады «Справядлівасць і мір» кардынал Рэнато Рафаэле Марціно паведаміў пра падрыхтоўку Апостальскай Сталіцай дакумента на тэму беднасці.

Кардынал Марціно адзначыў, што дакумент, які мае назву «Беднасць у эпоху глабалізацыі», стане сведчаннем таго, што Каталіцкі Касцёл разумее драматычныя памеры гэтай з’явы ў свеце. У ім будуць змешчаны рэкамендацыі, як змагацца з беднасцю ў духу Евангелля і як зрабіць, каб Касцёл яшчэ больш усведамляў тыя праблемы, перад якімі стаяць бедныя, «не забываючы, што крайняя беднасць сёння мае аблічча жанчын і дзяцей, асабліва ў Афрыцы».

 
© 2003-2025 Catholic.by