Памёр найстарэйшы італьянскі кардынал | Друк |
Святы Айцец
10.09.2008 21:06
8 верасня 2008 г. Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI накіраваў тэлеграму са спачуваннямі сястры і блізкім найстарэйшага італьянскага кардынала Антоніо Інначэнцы, які памёр 6 верасня бягучага года ва ўзросце 93-х гадоў.

У сваім пасланні Пантыфік называе памерлага прэлата «раўнівым слугою Божым», а таксама адзначае яго «адданасць Евангеллю».

Антоніо Інначэнцы нарадзіўся ў горадзе Поппі (дыяцэзія Ф'езоле, Цэнтральная Італія). У канцы Другой сусветнай вайны малады святар Антоніо дапамагаў антыфашыстам і выратаваў шмат людзей, якія былі дэпартаваны гітлераўцамі. За гэта быў прыгавораны да растрэлу і стаяў перад узводам карнікаў.

Біскупскія пасвячэнні Антоніо Інначэнцы атрымаў у 1967 г. Выкладаў кананічнае права ў духоўнай семінарыі, працаваў у ватыканскай дыпламатычнай службе. У 1973 г. стаў сакратаром Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, у 1980 г. — нунцыем у Іспаніі, у 1989 г. — кардыналам-прэфектам Кангрэгацыі па справах духавенства. Многія гады ўзначальваў Папскую камісію па захаванні мастацкіх і гістарычных набыткаў.

У 1985 г. з рук Папы Яна Паўла ІІ атрымаў кардынальскую годнасць.
 
© 2003-2025 Catholic.by