Пасланне Бэнэдыкта XVI да французаў |
| Друк | |
Святы Айцец
|
11.09.2008 20:09 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў спецыяльнае пасланне да французаў, якія ўжо 12 верасня 2008 г. будуць вітаць яго ў сваёй краіне з нагоды святкавання 150-й гадавіны аб’яўленняў Маці Божай у Люрдзе.
У сваім пасланні Пантыфік адзначыў, што добра знаёмы з Францыяй і яе народам: «Прыбуду да вас як пасланнік міру і братэрства. Ваша краіна не з’яўляецца для мяне не знаёмай. Шмат разоў і з вялікай радасцю я наведваў Францыю і змог пазнаёміцца з яе велікадушнай традыцыяй гасціннасці і талерантнасцю, а таксама ўбачыць сталую хрысціянскую веру, высокую культуру гуманітарную і духоўную. На гэты раз мэтаю майго візіту з’яўляецца святкаванне 150-й гадавіны аб’яўленняў Панны Марыі ў Люрдзе».
|