Бэнэдыкт XVI да ўдзельнікаў курса для «маладых» біскупаў | Друк |
Святы Айцец
23.09.2008 20:49

22 верасня 2008 г. у Кастэль Гандольфо (прыгарад Рыма) адбылася сустрэча Святога Айца Бэнэдыкта XVI з новапрызначанымі іерархамі, арганізаваная Кангрэгацыяй па справах Усходніх Касцёлаў.

Бэнэдыкт XVI, звяртаючыся да біскупаў, якія распачынаюць сваё служэнне, у якасці прыклада святасці і любові да Хрыста прывёў Апостала Народаў: «Першым духоўным і апостальскім абавязкам біскупа павінна быць развіццё евангельскай дасканаласці. (...) Сярод сродкаў, якія дапамагаюць яму на духоўным шляху, перш за ўсё — Слова Божае. Яно мае цэнтральнае — і гэта не абмяркоўваецца — месца ў жыцці і місіі біскупа. „Перш чым ён стане тым, хто перадае Слова, біскуп разам са сваімі святарамі і як кожны вернік павінен быць слухачом Слова“ (Pastores gregis, 15). Такім чынам, я заахвочваю вас: давярайцеся кожны дзень Слову Божаму, каб быць настаўнікамі веры і сапраўднымі выхаваўцамі сваіх вернікаў».

У фармацыйнай сустрэчы, якая распачалася ў Рыме 16 верасня, прымаюць удзел 120 біскупаў, якія ў нядаўнім часе атрымалі біскупскія пасвячэнні.

   

Паводле матэрыялаў Радыё Ватыкана

 
© 2003-2025 Catholic.by