Арцыбіскуп Амато пра беатыфікацыю Яна Паўла ІІ: працэс ідзе наперад | | Друк | |
Святы Айцец |
26.09.2008 18:16 |
![]() Прэфект кангрэгацыі паведаміў таксама, што ў Польшчы, куды ён накіроўваецца на беатыфікацыю кс. Міхала Сапоцькі, якая адбудзецца ў Беластоку, напэўна, яго будуць «атакаваць пытаннямі на гэтую тэму». «Святы Айцец заклікаў нас хутчэй вырашаць гэтую справу», — нагадаў арцыбіскуп Амато. Ён ужо сустракаўся з пастулатарам беатыфікацыйнага працэсу Яна Паўла ІІ кс. Славамірам Одэрам, які займаецца падрыхтоўкай чацвёртага тома positio, дзе змешчана дадатковая дакументацыя. Працу пастулатара арцыбіскуп Амато назваў «сапраўдным цудам»: «Гаворка ідзе пра 25-гадовы пантыфікат, годны пахвалы, разнастайны, які аказаў такі вялікі дактрынальны ўплыў. (...) Прадставіць за такі кароткі час настолькі добрую дакументацыю — гэта амаль што цуд». |