Ватыкан уступае ў Інтэрпол |
| Друк | |
Святы Айцец
|
01.10.2008 15:38 |
Ватыкан стане паўнапраўным членам Інтэрпола (Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі) падчас бліжэйшай сесіі Генеральнай асамблеі гэтай міжнароднай арганізацыі, якая адбудзецца з 4 па 7 кастрычніка гэтага года ў Санкт-Пецярбурзе.
Як паведаміла Ватыканскае радыё, прадстаўнічую дэлегацыю на саміце Інтэрпола ўзначаліць генеральны сакратар губернатарства горада Ватыкана біскуп Рэнато Баккардоу працы сесіі прымуць удзел каля 650 дэлегатаў.
Кантакты з Інтэрполам будзе падтрымліваць ватыканская жандармерыя — другое разам са Швейцарскай гвардыяй узброенае падраздзяленне ў дзяржаве.
Паводле матэрыялаў religare.ru
|