Бэнэдыкт XVI: асабістая сувязь з Хрыстом — аснова хрысціянскай свабоды | Друк |
Святы Айцец
02.10.2008 15:56

«Хрысціянская свабода ніколі не звязана з распустай  ці самавольствам, але рэалізуецца праз атаясамліванне сябе з Хрыстом», — нагадаў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі, якая адбылася ў сераду 1 кастрычніка 2008г. Бэнэдыкт XVI працягнуў цыкл прамоваў, прысвечаных навучанню св. Паўла.

«Найбольш істотным з’яўляецца тое, каб мы атаясамлівалі сябе з Хрыстом. Тады мы будзем насамрэч свабоднымі і пазнаем, што сапраўдным цэнтрам веры з’яўляецца любоў да Бога і бліжняга»,— падкрэсліў Бэнэдыкт XVI.

Святы Айцец заахвоціў пілігрымаў да малітвы ў інтэнцыі XII Агульнага Сходу Сіноду Біскупаў, які распачнецца 5 кастрычніка гэтага года.

Па матэрыялах інфармацыйных агенцтваў


 
© 2003-2025 Catholic.by