ХІІ Генеральная асамблея Сіноду Біскупаў: «Слова Божае — гэта не толькі Біблія» | | Друк | |
Святы Айцец |
07.10.2008 20:52 |
![]() Арцыбіскуп Квебекскі заўважыў, што для пазбаўлення ад недахопаў у душпастырстве не дастаткова толькі канцэнтрацыі на Слове Божым. Яго неабходна таксама правільна трактаваць. Слова Божае павінна ўводзіць у таямніцу Хрыста: «Слова Божае азначае ў першую чаргу самаго Бога, які гаворыць, які праяўляе сябе праз боскае Слова, якое датычыць Яго глыбокай таямніцы». Кардынал Уэлле таксама падкрэсліў, што сёння існуе праблема наследавання веры ў Слова Божае. На заканчэнне свайго выступлення ён паставіў пытанне, на якое ўдзельнікі Сіноду павінны будуць адказаць да завяршэння яго працы: «Ці займае належнае месца ў літургіі, у катэхізацыі і тэалагічнай адукацыі Слова як Асоба?» |