Бэнэдыкт XVI пра запланаваны на 2009 г. візіт у Афрыку | Друк |
Святы Айцец
28.10.2008 18:01
26 кастрычніка 2008 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI паведаміў пра свой першы візіт на афрыканскі кантынент, які запланаваны на сакавік 2009 г.

У гаміліі падчас святой Імшы на заканчэне ХІІ Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў Пантыфік нагадаў аб тым, што ў кастрычніку 2009 г. у Рыме адбудзецца ІІ Спецыяльная асамблея па Афрыцы.

«У сакавіку будучага года я збіраюся наведаць Камерун, каб уручыць прадстаўнікам біскупскіх канферэнцый Афрыкі працоўны дакумент гэтай сінадальнай асамблеі».

«Калі на тое будзе Божая воля, адтуль я паеду ў Анголу, каб урачыста адзначыць 500-годдзе евангелізацыі краіны», — удакладніў Бэнэдыкт XVI.

Сустрэча ў Рыме адбудзецца пасля дванаццацігадовага перапынку з часу Першай спецыяльнай асамблеі Сіноду Біскупаў па Афрыцы, якая адбывалася з 10 кастрычніка па 8 мая 1994 г. на тэму «Касцёл у Афрыцы і яго евангелізатарская місія насустрач 2000 году».

Паводле матэрыялаў Ватыканскага радыё

 
© 2003-2025 Catholic.by