Выстава «Пій XII — чалавек і Пантыфікат» | | Друк | |
Святы Айцец |
04.11.2008 18:09 |
![]() На выставе можна будзе ўбачыць багатую дакументацыю Эўгеніо Пачэллі (будучага Папы Пія XII): у сувязі з яго дыпламатычнай дзейнасцю шмат матэрыялаў было даслана з апостальскіх нунцыятур. Прадэманстраваны ўклад Папы і ў падрыхтоўку важных дакументаў Пія XI, такіх як энцыкліка «Mit brennender Sorge» («З гарачым клопатам»), у якой асуджаецца гітлерызм і ўказваецца на гуманістычныя ініцыятывы Апостальскай Сталіцы падчас Другой сусветнай вайны. Мастацкая частка выставы «Пій XII — чалавек і Пантыфікат» ахоплівае 10 карцін, якімі Пантыфік паклаў пачатак калекцыі сучаснага мастацтва ў Ватыканскіх музеях. Знаходзяцца там таксама і дары, ахвяраваныя Святому Айцу Пію XII. Кіраўнік Папскага камітэту гістарычных навук кс. прэлат Вальтэр Брандмюллер падкрэсліў, што маладое пакаленне мала ведае пра «доўгі і плённы Пантыфікат Пія XII, асабліва ў святле некаторых ганебных інтэрпрэтацый яго дзейнасці, якая была зразумелай, але прыпала на трагічную эпоху». Вядомы даследчык Андрэа Тарнэллі прывёў некаторыя цікавыя гісторыі з жыцця Пія XII: Святы Айцец заўсёды рабіў заметкі на ўжыванай паперы, асабіста гасіў святло на заканчэнне аўдыенцыі, насіў адзенне — пакуль не зносіцца, не ўключаў абагравальнік і не піў кавы ў знак салідарнасці з суайчыннікамі падчас вайны. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў |