Кіраўнік прэс-службы Ватыкана: жадаем новаму Прэзідэнту ЗША споўніць надзеі, якія на яго ўскладаюць | Друк |
Святы Айцец
05.11.2008 19:33
«Мы ўсе жадаем новаму Прэзідэнту Абаму, каб ён мог адказаць на спадзяванні і надзеі, якія ўскладаюць на яго, каб паспяхова служыў закону і справядлівасці, знаходзіў належныя шляхі распаўсюджвання міру ў свеце, а таксама спрыяў дабрабыту і годнасці людзей, захоўваючы асноўныя чалавечыя і духоўныя каштоўнасці», — паведаміў кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду а. Фэдэрыко Ламбардзі SI.

Айцец Фэдэрыко дадаў, што вернікі моляцца, каб Бог дапамагаў яму спраўляцца з велізарнымі абавязкамі, якія ўзяў на сябе.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 
© 2003-2025 Catholic.by