Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прэзідэнтам Бразіліі | Друк |
Святы Айцец
14.11.2008 18:17
Прэзідэнт Бразіліі Луіс Ігнасіу Лула да Сілва наведаў з візітам Ватыкан. Мэта візіту — падпісанне пагаднення, якое рэгулюе прававы статус Каталіцкага Касцёла ў гэтай паўднёваамерыканскай краіне. Прэзідэнт Лула найперш сустрэўся з Пантыфікам, а пасля — з кардыналам Тарчызіо Бэртонэ.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася таксама пытанне аб грамадскай сітуацыі ў Бразіліі, аб ролі сям’і, аб супрацьстаянні насіллю і дэградацыі грамадства. Пры гэтым падкрэслівалася значэнне супрацоўніцтва Касцёла і дзяржавы ў справе распаўсюджвання маральных каштоўнасцяў і супольнага дабра — таксама і па-за межамі Бразіліі, асабліва ў Афрыцы.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
 
 
 
 
Фота zimbio.com
 
© 2003-2025 Catholic.by