Кардынал Бэртонэ — папскі прадстаўнік на Сусветнай сустрэчы сем’яў у Мексіцы | Друк |
Святы Айцец
17.11.2008 16:53
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў кардынала Тарчызіо Бэртонэ сваім паслом на VI Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая адбудзецца ў Мексіцы з 13 па 18 студзеня 2009 г.

Аб тым, што Святы Айцец не будзе асабіста прысутнічаць на гэтай сустрэчы, ужо раней паведамляў старшыня Папскай рады па справах сям’і кардынал Энніо Антанэллі. Такое рашэнне звязана з узростам Пантыфіка і кліматычнымі умовамі дадзенай краіны. Вядома, аднак, што Бэнэдыкт XVI прамовіць да ўдзельнікаў сустрэчы ў Мексіцы праз спадарожнікавую сувязь.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 
© 2003-2025 Catholic.by