Бэнэдыкт XVI заклікае быць асцярожнымі на дарогах | Друк |
Святы Айцец
17.11.2008 18:29
Падчас сваёй прамовы на плошчы Святога Пятра, у дзень успаміну ахвяраў дарожных здарэнняў, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікаў захоўваць бяспеку на дарогах. Пантыфік таксама запэўніў у сваёй малітве за ўсіх, хто страціў сваё жыццё ў аўтамабільных аварыях.

«Звяртаюся да ўсіх — вадзіцеляў, пасажыраў і пешаходаў: пільна захоўвайце словы святога Паўла з сённяшняй літургіі: „чувайма і будзьма цвярозымі“. Нашыя паводзіны на дарогах павінны характарызавацца адказнасцю, разважлівасцю і павагаю да іншых. Няхай Панна Марыя бяспечна вядзе нас па дарогах і аўтастрадах свету», — сказаў Бэнэдыкт XVI.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 
© 2003-2025 Catholic.by