Армянская Апостальская Царква прапануе супольнае святкаванне Вялікадня | Друк |
Святы Айцец
27.11.2008 16:19
Паводле паведамлення інфармацыйнага бюлетэня Армянскай Апостальскай Царквы, 25 лістапада 2008 г. Армянскі Каталікос Вялікага Дома Кілікійскага Арам І падчас сваёй сустрэчы з Бэнэдыктам XVI закрануў пытанне пра святкаванне Вялікадня ў адзін дзень усімі хрысціянамі, а таксама ўстанаўленне супольнага ўспаміну мучанікаў хрысціянства. Пры гэтым нагадваецца, што розніца датаў — вынік выкарыстання розных календароў хрысціянамі Усходу (юліянскі) і Захаду (грыгарыянскі).

На думку Арама І, падобныя экуменічныя ініцыятывы паслужылі б дэманстрацыі адзінства ўсіх хрысціянаў. З такімі прапановамі выступіў Армянскі Каталікос Арам І падчас візіту ў Папскую раду спрыяння хрысціянскаму адзінству. «Ініцыятывы такога тыпу садзейнічалі б справе адзінства хрысціянаў і абудзілі б новы экуменічны энтузіязм на пачатковым узроўні — паміж асобнымі людзьмі», — сцвердзіў Арам І .

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 

 
© 2003-2025 Catholic.by