Ватыкан: новы фотаальбом, прысвечаны апошнім гадам жыцця Яна Паўла ІІ | Друк |
Святы Айцец
27.11.2008 16:16
У Ватыкане выдадзены новы фотаальбом, прысвечаны Яну Паўлу ІІ, дзе адлюстравана праца апошніх пяці гадоў жыцця Пантыфіка. Фотаальбом пад назвай «Пяць дзён, калі спыніўся свет» падаравалі Бэнэдыкту XVI яе аўтары — П’ер Паоло Чыта і ватыканазнаўца Луіджы Аккатолі.

«Час гэтых пяці год быў вельмі плённым для Святога Айца: пілігрымаванне на Сінай, у Святую Зямлю, у Дамаск», — адзначыў Луіджы Аккатолі ва ўступе да кнігі. 

У альбоме змешчаны, між іншым, апошні фотаздымак Яна Паўла ІІ, зроблены пры жыцці: з адчыненага акна Пантыфік глядзіць на плошчу Святога Пятра.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 

 
© 2003-2025 Catholic.by