Ватыкан: Пласіда Дамінга прадставіў новыя песні на словы Яна Паўла ІІ | Друк |
Святы Айцец
01.12.2008 16:16
28 лістапада 2008 г. вядомы іспанскі тэнар Пласіда Дамінга прэзентаваў у прэс-цэнтры Апостальскай Сталіцы свой новы дыск пад назвай «Amore infinito» («Бязмежная любоў»). У яго ўвайшлі песні на словы Караля Вайтылы, музыку да якіх напісалі вядомыя музыканты.

У дуэце з Дамінга спяваюць Андэа Бачэллі, Ванэсса Вільямс, Катарына Енкінс і Ёзэф Гробан у суправаджэнні Лонданскага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам Ніка Інгмана. Спявак плануе ў наступным годзе даць дзесяць канцэртаў з гэтымі песнямі ў некалькіх краінах: Італіі, Германіі, Мексіцы, Польшчы.

Першапачаткова спявак думаў пра выкананне «Рымскага Трыпціху». Аднак у паэзіі Пантыфіка ён знайшоў яшчэ шмат захапляльнага. Гэты намер у 2004 г. адобрыў Ян Павел ІІ. Рэалізацыя задумы — захаване памяці пра Вялікага Папу. «Думаю, што прыйдзе час, калі ён будзе прызнаны святым, і ўвесь свет узгадае пра гэтага вялікага чалавека», — адзначыў Пласіда Дамінга. Спявак прызнаўся таксама, што «Amore infinito» паўстаў не толькі як «мастацкая справа», але таксама як «акт веры»

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 
© 2003-2025 Catholic.by